Масавае забойства ў царкве Марыям Цыён
Масавае забойства ў царкве Марыям Цыён — масавае забойства, здзейсненае 15 снежня 2020 года ў Эфіопіі падчас вайны ў Тыграі. Згодна з Europe External Programme with Africa (EEPA), 750 чалавек, будучы ў царкве Маці Божай Марыі Сіёнскай (царква Марыям Цыён) у Аксуме, былі гвалтоўна выгнаны з храма і расстраляны ўрадавай арміяй і саюзнымі баевікамі Фано на плошчы перад будынкам[1][2][3]. Перад забойствамі адбыўся канфлікт паміж грамадзянскімі і ваеннымі, так як людзі ў царкве меркавалі, што салдаты, якія размясціліся на суседняй плошчы, хацелі забраць Каўчэг Запавету — хрысціянскую рэліквію, якая, згодна з сцвярджэннем Эфіопскай праваслаўнай царквы, захоўваецца менавіта ў Марыям Цыён. Вернікі, не правільна зразумеўшы дзеянні ваеннаслужачых, паспрабавалі аказаць ім супраціў, на што апошнія адказалі агнём, а затым і мэтанакіраванай расправай[3][4].
Па падліках Human Rights Watch, загінула 345 чалавек[5]. У Amnesty International назвалі лічбу ў 400[6], а ў Associated Press — 800 чалавек[7]. Трэба дадаць, што тут улічаны не толькі пацярпелыя ў царкве, але і ва ўсім Аксуме за лістапад—снежань таго ж года.
Паколькі 11 студзеня 2021 года ўведзена забарона на ўезд журналістаў у рэгіён Тыграй, навіны аб гэтых падзеях упершыню з’явіліся праз больш чым два тыдні[4].
У адказ на бойню ў царкве Маці Божай Сіёна, прадстаўнік МЗС Польшчы заявіў: «Мы рашуча асуджаем вінаватых у гэтым варварскім злачынстве, здзейсненым у месцы адпраўлення культу. Мы чакаем, што эфіопскія ўлады неадкладна зробяць усё магчымае, каб высветліць яго абставіны і пакараць вінаватых». Польшча таксама заклікала бакі канфлікту ўстрымлівацца ад гвалту і паважаць правы чалавека, забяспечваць бяспеку грамадзянскага насельніцтва і належным чынам абараняць месца адпраўлення культу і свабоду рэлігіі[8].
Зноскі
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 50 – 09 January 2021 . Europe External Programme with Africa (9 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2021. Праверана 9 студзеня 2021.
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 51 – 10 January 2021 . Europe External Programme with Africa (10 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 11 студзеня 2021.
- ↑ а б Situation Report EEPA HORN No. 53 – 12 January 2021 . Europe External Programme with Africa (12 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021. Праверана 13 студзеня 2021.
- ↑ а б Massacre at Tigray's Mariam of Zion cathedral in Aksum . Eritrea Hub (11 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021. Праверана 13 студзеня 2021.
- ↑ Ethiopia: Eritrean Forces Massacre Tigray Civilians . Human Rights Watch (5 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2021. Праверана 9 сакавіка 2021.
- ↑ The massacre in Axum . Amnesty International (26 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2021. Праверана 27 лютага 2021.
- ↑ Anna, Cara (2021-02-18). "'Horrible': Witnesses recall massacre in Ethiopian holy city". Associated Press. Архівавана з арыгінала 2021-02-18. Праверана 2021-02-18.
- ↑ Polish statement regarding the massacre in front of the Church of Our Lady Mary of Zion in Aksum. .